9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лагойскам заўважылі рэдкую чорнабурую лісу

1
Пад Лагойскам заўважылі рэдкую чорнабурую лісу

Відэа драпежніцы незвычайнага афарбавання апублікаваў мясцовы лясгас.

Рэдкая чорнабурая ліса блукала па лесе ў Лагойскім раёне і трапіла на камеру фотапасткі. Відэа драпежніцы незвычайнага афарбавання апублікаваў тэлеграм-канал мясцовага лясгаса.

Чорнабурыя лісы (ці чорнабуркі) — гэта каляровая морфа (адхіленне ў афарбоўцы) звычайнай рудай лісы, выкліканая меланізмам. Адны асобіны бываюць цалкам чорныя з белым кончыкам хваста, другія — шэрыя з блакітнаватым або бураватым адценнем, трэція — па баках попельныя.

У верасні паведамлялася пра тое, што ў Лагойскім раёне заўважылі антыпод чорнабуркі — белую лісу. Драпежніца з ашыйнікам забегла на дачны ўчастак у вёсцы Кіселёўка, парылася ў смецці і знікла, заўважыўшы людзей. Пазней яна вярнулася, з'ела мяса курыцы, якое ёй вынес мясцовы жыхар, і ўцякла ў лес.

Паляўніцтвазнавец Лагойскага лясгаса Аляксандр Хаткоўскі расказаў «Мінскай праўдзе», што белую лісу ў Беларусі не сустракаў. Ён выказаў здагадку, што заўважаны звер жыве не ў прыродзе, а на прыватным падворку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲