Страшны сон Лукашэнкі
8- Арцём Сініцын, «Салідарнасць»
- 9.10.2026, 11:37
- 11,318
Сёння табе даруюць запанкі, а заўтра дастануць усе шкілеты з шафы.
Пракуратура Паўднёвай акругі Нью-Ёрка выставіла дадатковыя абвінавачанні быламу прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру і яго жонцы Сіліі Флорэс.
У новым заключэнні гаворыцца, што на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў экс-лідар Венесуэлы і ягоная жонка «удзельнічалі ў змове з мэтай учынення катаванняў, у тым ліку супраць грамадзян Злучаных Штатаў».
«Мадура і іншыя венесуэльскія лідары ўступілі ў змову з мэтай падаўлення іншадумства шляхам грубых парушэнняў правоў чалавека, аддаючы загады і дапускаючы гвалт, пагрозы і фізічныя катаванні пад шырмай закона», — сцвярджаюць у Пракуратуры Паўднёвай акругі Нью-Ёрка.
Новыя абвінавачанні для Мадура — страшны сон Лукашэнкі. Гэта яшчэ адна нагадка, што ніякі дыялог з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША, уключаючы асабістыя гутаркі па тэлефоне, не з’яўляецца гарантыяй таго, што пра твае грахі ўсе забудуць. Сёння табе даруюць запанкі, а заўтра дастануць усе шкілеты з шафы.
Муамар Кадафі не дасць схлусіць. Яму ўдалося на кароткі час вярнуцца ў вялікую міжнародную палітыку, нягледзячы на статус арганізатара маштабнага тэракту. Але колькі б ні вілася вяроўка…
Арцём Сініцын, «Салідарнасць»