9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп узнагародзіў Маска за навуковыя распрацоўкі

5
Трамп узнагародзіў Маска за навуковыя распрацоўкі

Прэзідэнт ЗША назваў бізнесмена «сучасным Эдысанам».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп уручыў шасцярым кіраўнікам найбуйнейшых амерыканскіх тэхналагічных кампаній дзяржаўныя ўзнагароды за выбітныя дасягненні ў навуцы і тэхналогіях. Сярод узнагароджаных — Ілон Маск (Tesla і SpaceX) і Сяргей Брын (Google).

«Ілон — гэта сучасны Томас Эдысан. Ілон, хачу цябе павіншаваць. Ты мой сябар. Але яшчэ ты асаблівы хлопец», — сказаў Дональд Трамп на саміце Science: A New Golden Age. Сузаснавальніка Google Сяргея Брына амерыканскі прэзідэнт ахарактарызаваў як візіянера, які даў «усім людзям доступ да ўсіх ведаў чалавецтва».

Дзяржаўныя ўзнагароды таксама атрымалі Джэнсен Хуанг (Nvidia), Ліза Су (AMD), Майкл Дэл (Dell Technologies) і Сацья Надэла (Microsoft). «Іх праца спрыяла глабальнаму тэхналагічнаму лідарству Амерыкі ў XXI стагоддзі і заклала аснову для новага Залатога веку навукі», — зазначана ў прэс-рэлізе Белага дома.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲