7 кастрычнiка 2026, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters раскрыў падрабязнасці новых санкцый ЕС супраць Расіі

1
Reuters раскрыў падрабязнасці новых санкцый ЕС супраць Расіі
Ілюстрацыйнае фота

Іх афіцыйна прымуць у панядзелак.

Паслы краін Еўрасаюза ўхвалілі новы пакет санкцый супраць Расіі, у спісы будуць дададзеныя 1646 фізічных асоб і кампаній. Большасць з іх звязаная з ваенна-прамысловым комплексам краіны, піша Reuters са спасылкай на крыніцы сярод дыпламатаў.

Еўрасаюз таксама ўвядзе абмежаванні супраць вытворцаў спецыялізаванага тэкстылю, сінтэтычных і вугляродных валокнаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных ракетных сістэмах, сцвярджае агенцтва. Паводле яго звестак, санкцыі ўвядуць таксама супраць вытворцаў беспілотнікаў, суднаверфяў, што абслугоўваюць падводныя лодкі, а таксама 77 расійскіх палітыкаў, якія балатаваліся ў Дзярждуму з новых рэгіёнаў.

Санкцыі афіцыйна прымуць у панядзелак, 12 кастрычніка, на сустрэчы міністраў замежных спраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲