7 кастрычнiка 2026, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Сербіі зняўся ў перадвыбарчым роліку ў футболцы з абразлівымі надпісамі

2
Экс-прэзідэнт Сербіі зняўся ў перадвыбарчым роліку ў футболцы з абразлівымі надпісамі

Цяпер Аляксандар Вучыч з'яўляецца кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра.

Экс-прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X перадвыбарчы ролік, у якім ён паўстае ў футболцы з ярлыкамі-абразамі.

У відэа на цёмную футболку Вучычу наляпляюць пластыры з надпісамі «здраднік», «аўтакрат», «вар'ят» і іншымі словамі. Паводле слоў палітыка, ён гадамі чуе абразы, хлусню і пагрозы.

«Некаторыя словы раняць, некаторыя пакідаюць след. Але яны нас не спынілі. Яны навучылі нас працаваць яшчэ старанней», — адзначыў ён.

Вучыч цяпер ужо былы прэзідэнт Сербіі і кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра ад кааліцыі вакол Сербскай прагрэсіўнай партыі. Яго прэзідэнцкія паўнамоцтвы скончыліся 27 верасня 2026 года — гэтая дата пазначаная ў біяграфіі на афіцыйным сайце прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲