Абвешчаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 7.10.2026, 13:01
Імі сталі навукоўцы з Францыі і Японіі.
У Стакгольме Шведская акадэмія навук абвясціла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі 2026 года. Лаўрэатамі ў гэтай намінацыі сталі Анри Каган і Кенсо Соай «за адкрыццё нелінейных эфектаў і аўтакаталізу ў асіметрычным арганічным сінтэзе». Яны прадстаўляюць універсітэты Францыі і Японіі.
У мінулым годзе прэмію па хіміі атрымалі Сусуму Китагава (Японія), Ричард Робсон (Аўстралія) і Омар Ягхи (ЗША) «за распрацоўку металаарганічных каркасных структур» (MOF – metal-organic frameworks).
У чацвер, 8 кастрычніка, абвесцяць новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.