7 кастрычнiка 2026, Серада, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забіты самы хуткі гол у гісторыі зборнай Беларусі па футболе

Забіты самы хуткі гол у гісторыі зборнай Беларусі па футболе

На 15-й секундзе.

Нападнік зборнай Беларусі Арцём Шуманскі выказаўся пра свой хуткі гол, які прыёс перамогу над Фінляндыяй (1:0) у рамках Лігі нацый. Як высветлілася, яго гол на 15-й секундзе стаў самым хуткім у гісторыі зборнай Беларусі. Да гэтага ў 2006 годзе Цімафей Калачоў забіў Албаніі на 41-й секундзе, паведамляе АБФФ:

– Вялікі дзякуй за віншаванні. Героем сябе назваць не магу. Героем сёння была каманда, якая змагалася ўвесь астатні час. Гэта было выдатна, гэтыя эмоцыі неперадавальныя. Усіх з перамогай. Дагэтуль, калі шчыра, хочацца радавацца, бо дзве перамогі пасля доўгага прастою — гэта дорага каштуе.

– Вы свядома рыхтавалі такую хуткую атаку ці гэта атрымалася...

– Так, так, гэта была нарыхтоўка. Мы планавалі так пачаць матч, і атрымалася ўжо на першай хвіліне. Думаю, лепш нічога і не прыдумаеш: пачынаць матч з перавагай — гэта найлепшае, што можна прыдумаць у футболе, – сказаў Шуманскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲