7 кастрычнiка 2026, Серада, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паслы ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі

1
Паслы ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі

У дзень нараджэння Пуціна.

Паслы краін Еўрапейскага саюза 7 кастрычніка, у дзень нараджэння расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, узгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі.

Пра гэта паведаміў рэдактар «Радыё Свабодная Еўропа» па пытаннях Еўропы Рыкард Ёзьвяк.

Паводле яго слоў, паслы ЕС сёння далі «зялёнае святло» новым санкцыям супраць 743 чалавек і 826 арганізацый ваеннай прамысловасці.

Таксама санкцыі закранаюць 77 чалавек, «абраных» у Дзярждуму РФ ад акупаваных тэрыторый Украіны.

Акрамя таго, паслы ЕС узгаднілі абнаўленне санкцый у сувязі з выкарыстаннем Расіяй хімічнай зброі на фронце. У спісе 31 чалавек і 6 арганізацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲