Лукашэнка назваў магчымага кандыдата на сваё месца
2- 7.10.2026, 9:29
- 5,502
Хрэніну варта насцярожыцца?
Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка падчас наведвання выпрабавальнага палігона Інстытута парашковай металургіі пад Мінскам загаварыў пра нядаўняе прызначэнне ў сваю адміністрацыю былога начальніка Генштаба Паўла Мураўейкі.
— Усе смяяліся. Былога начальніка Генштаба прызначыў намеснікам у адміністрацыі. Пакуль. Можа, ён заўтра прэзідэнтам будзе. Гэта ж даўгаігральная пласцінка. Пагляджу, як ён адыдзе ад Хрэніна (міністра абароны. — Заўв. рэд.) і будзе аб’ектыўна глядзець на гэтыя рэчы, якія ў Хрэніна і ў вас адбываюцца. А ён у гэтым дачыненні граматны, — заявіў Лукашэнка, размаўляючы з удзельнікамі мерапрыемства.
Нагадаем, пра прызначэнне Мураўейкі стала вядома ў канцы верасня. Як было заяўлена, былы начальнік Генштаба на пасадзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі будзе кантраляваць шэраг стратэгічных праектаў, курыраваць працу памочнікаў Лукашэнкі па рэгіёнах, а таксама займацца зваротамі грамадзян.