30 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Маскву абрынулася найбуйнейшая за два гады армада БПЛА

15
На Маскву абрынулася найбуйнейшая за два гады армада БПЛА
Ілюстрацыйнае фота: Даныя ШІ

У аэрапортах пачаўся калапс.

У ноч на 30 кастрычніка Маскву атакавалі амаль 900 беспілотнікаў. У аэрапортах увялі абмежаванні на палёты, рэйсы накіроўвалі на запасныя аэрадромы, паведамляе РБК.

«У перыяд з 20:30 29 кастрычніка да 07:30 30 кастрычніка ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцела 862 БПЛА. Большая іх частка знішчана сіламі ППА Мінабароны на далёкіх рубяжах. 170 беспілотнікаў нейтралізавана на падлёце да Масквы», — паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Расійскія СМІ пішуць, што гэтая атака стала адной з самых маштабных як мінімум за апошнія два гады.

На тле атакі ў аэрапортах Внукава, Дамадзедава, Жукоўскі і Шэрэмецьева ўводзілі абмежаванні на прыём і выпуск самалётаў. Былі адменены начныя рэйсы, у тым ліку і ў Мінск.

Больш за 20 рэйсаў, якія накіроўваліся ў Маскву, перанакіравалі на запасныя аэрадромы, яшчэ два вярнуліся ў аэрапорты адпраўлення. Самалёты прызямліліся, у прыватнасці, у Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Мінску і Яраслаўлі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲