24 кастрычнiка 2026, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі прадусар: Дэпардзьё прадаў кватэру ў РФ і перадаў грошы УСУ

Украінскі прадусар: Дэпардзьё прадаў кватэру ў РФ і перадаў грошы УСУ
Жэрар Дэпардзьё

Гучная заява Андрэя Халпахчы.

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё, які раней сябраваў з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, прадаў нерухомасць у РФ, а выручаныя грошы накіраваў на патрэбы Узброеных Сіл Украіны. Пра гэта распавёў украінскі кіназнаўца і прадусар Андрэй Халпахчы, які шмат гадоў узначальвае кінафестываль «Маладосць».

У інтэрв'ю OBOZ.UA ён распавёў пра адносіны з акцёрам, які не раз прыязджаў у Кіеў на фестываль, і пра яго ўчынак, пра які, паводле слоў прадусара, ва Украіне амаль ніхто не ведае.

«Жэрар Дэпардзьё — вельмі спецыфічная асоба. Безумоўна, гэта і вялікая зорка, фантастычны і выдатны акцёр, але часам паводзіць сябе, ну, як дзіця. Усе памятаюць яго сяброўства з Пуціным, з-за якога сёння ён стаў для многіх persona non grata. Але, з іншага боку, ніхто ў нас не ведае, што ён прадаў сваю кватэру ў Расіі, а грошы перавёў на УСУ», — адзначыў Халпахчы.

Прадусар таксама ўзгадаў візіты Дэпардзьё на «Маладосць»: прынамсі двойчы акцёр прыязджаў на фестываль бясплатна. На 40-м кінафестывалі ён стаў вядоўцам маштабнай цырымоніі ў Нацыянальнай оперы Украіны. Тады мерапрыемства падтрымліваў тэлеканал «Украіна», які выплаціў артысту ганарар.

Дэпардзьё неаднаразова выказваўся пра Расію і пра паўнамаштабную вайну супраць Украіны. У 2013 годзе ён атрымаў расійскае грамадзянства. У лютым 2023 года акцёр назваў вайну «вялікай лухтой» і заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе расіянінам. Як паведамляла нямецкае выданне Augsburger Allgemeine, ён таксама падкрэсліў: «Для мяне нічога не змянілася. Я ўсё яшчэ расіянін. Я люблю рускую культуру».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲