У Беларусі чакаецца масавы збой у працы банкаўскіх картак
- 28.10.2026, 10:43
- 4,000
Сёння ўначы.
У ноч на 29 кастрычніка ў Беларусі магчымыя перабоі з аплатай банкаўскімі карткамі. Прычына — планавыя тэхнічныя работы на абсталяванні Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Праблемы магчымыя ў кліентаў банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, піша Onliner.
Тэхнічныя работы будуць праводзіцца з 00:00 да 06:30. У гэты час магчымыя кароткачасовыя збоі пры аплаце карткамі, зняцці наяўных у банкаматах і пунктах выдачы наяўных, а таксама пры карыстанні прыладамі самаабслугоўвання.
Перабоі могуць закрануць і працу кантакт-цэнтра Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.