20 кастрычнiка 2026, aўторак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метро ў Омску, якое стала мемам, зноў абяцаюць дабудаваць

Метро ў Омску, якое стала мемам, зноў абяцаюць дабудаваць

«Эпапея» цягнецца з 1992 года.

Улады Омска зарэзервавалі ў горадзе зямельныя ўчасткі пад лінію недабудаванага метрапалітэна. Гэта вынікае з распараджэння Міністэрства маёмасных адносін Омскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе ўрада рэгіёна.

«Зарэзерваваць тэрмінам на тры гады для дзяржаўных патрэб Омскай вобласці землі ў межах муніцыпальнага ўтварэння гарадская акруга горад Омск з мэтай размяшчэння аб'ектаў Омскага метрапалітэна», — гаворыцца ў паведамленні.

У ім удакладняецца, што абмежаванні закрануць тэрыторыі, прадугледжаныя пад будаўніцтва аб'ектаў першай лініі метрапалітэна. Зямельныя ўчасткі знаходзяцца ў раёне вуліцы Фрунзэ і на Левым беразе Омска. Там будзе забаронена будаваць жылыя дамы, аб'екты культуры і іншыя капітальныя будынкі і збудаванні.

25 ліпеня губернатар Омскай вобласці Віталь Хоценка падчас сустрэчы з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным выступіў з ініцыятывай рэалізацыі праекта метратрамвая ў Омску, прызначанага замяніць недабудаваную сістэму метрапалітэна.

Омскі метрапалітэн — гэта недабудаваная сістэма, будаўніцтва якой пачалося ў 1992 годзе і фактычна было замарожана ў 2018 годзе, а ў 2019 годзе праект афіцыйна спынілі.

Адзначым, у метрапалітэн улады РФ «закопалі» мільярды расійскіх рублёў (паводле розных ацэнак, ад 13 да 20 мільярдаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲