20 кастрычнiка 2026, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна вярнуць тавар, калі няма чэка?

Ці можна вярнуць тавар, калі няма чэка?
Ілюстрацыйнае фота

У МАРТ патлумачылі.

Начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) Інна Гаўрыльчык расказала, ці можна вярнуць тавар, калі няма чэка. Спойлер: так. Як гэта зрабіць, спецыялістка патлумачыла ў праграме «Белорусское времечко».

Што можа замяніць чэк?

Паводле слоў Гаўрыльчык, калі вы хадзілі па пакупкі з сябрам або сваяком, пацвердзіць факт пакупкі дапамогуць іх сведчанні. Яшчэ адзін варыянт — запісы камер відэаназірання: можна папрасіць адміністрацыю крамы захаваць патрэбны фрагмент.

Пры аплаце картай спатрэбіцца банкаўская выпіска. Таксама варта праверыць электронную пошту і прыкладанне крамы: там мог захавацца электронны чэк. Дадатковым аргументам можа быць перапіска з прадаўцом, дадала спецыялістка.

Што рабіць, калі прадавец адмовіў?

Калі крама незаконна адмаўляецца вярнуць грошы або абмяняць тавар, па абарону сваіх правоў можна звярнуцца ў мясцовы выканкам, грамадскае аб’яднанне па абароне правоў спажыўцоў або ў суд. Дапамогу ў складанні іску можна атрымаць бясплатна. Плаціць дзяржаўную пошліну па справах аб абароне правоў спажыўцоў таксама не трэба.

Якія тавары нельга вярнуць, калі проста перадумалі?

Але нават з чэкам крама прыме назад не кожную пакупку. У Беларусі дзейнічае пералік непрадавольчых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню. Сярод іх:

натыльная бялізна,

шкарпэткі і калготкі,

лекі,

ювелірныя вырабы,

мэблевыя гарнітуры і наборы,

тавары з сэкс-шопаў,

тавары, што прадаюцца на метраж (напрыклад, тканіны і лінолеум), і інш.

Для некаторых катэгорый ёсць выключэнні. Касметыку, парфумерыю, цацкі, бытавую хімію і прадметы асабістай гігіены можна вярнуць пры выкананні агульных умоваў, калі захавалася герметычная ўпакоўка або ўпакоўка, якая дазваляе ўстанавіць, што тавар не выкарыстоўвалі.

Калі тавар аказаўся з дэфектам, гэты пералік не замінае патрабаваць яго замены або вяртання грошай. Але для некаторых відаў складанай тэхнікі дзейнічаюць асаблівыя ўмовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲