Відэафакт: Вялізны мядзведзь гуляў па полі каля Нарачы
- 19.10.2026, 17:56
- 1,384
Калі звер убачыў, што яго здымаюць, ён устаў на заднія лапы.
Відэа, на якім зняты вялізны мядзведзь, што гуляе па полі ў Мядзельскім раёне, стала вірусным у сетцы TikTok.
На кадрах відаць, як жывёліна ходзіць і бегае па траве. У пэўны момант мядзведзь устаў на заднія лапы і пачаў рыкаць.
Паводле слоў аўтара відэа, сустрэча адбылася недалёка ад вёскі Яневічы Занарацкага сельсавета.
@big_drden Траса Свір-Занарач
♬ арыгінальны гук - denisslizhevsky