ЕС адмовіўся аднаўляць імпарт расійскага газу
- 19.10.2026, 17:46
- 1,440
Рашэнне ЗША — памылка.
У Еўракамісіі не плануюць аднаўляць пастаўкі газу з РФ. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца ЕК Паўла Пінью, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Што да нас, то мы прытрымліваемся сваёй ранейшай пазіцыі. І як старшыня фон дэр Ляен ясна заявіла на мінулым тыдні перад пачаткам пасяджэння Еўрапейскага савета, мы не будзем адмяняць ніякіх санкцый, пакуль Расія не спыніць вайну. Гэта было сказана абсалютна адназначна», — падкрэсліла яна.
Яна нагадала, што Еўрапейскі савет выказаў шкадаванне ў сувязі з прынятым раней рашэннем Злучаных Штатаў часова зняць санкцыі ў дачыненні да расійскага дызельнага паліва.
«Мы, як і раней, перакананыя, пра што таксама нагадала старшыня фон дэр Ляен, што менавіта ўзгодненыя дзеянні па абодва бакі Атлантыкі ў пытанні санкцый могуць адыграць вырашальную ролю ў спыненні гэтай вайны», — дадала Пінью.