19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраопт», дзякуй за сапсаваны вечар»

2
«Еўраопт», дзякуй за сапсаваны вечар»

Неякасныя прадукты сталі нормай для сеткі.

Мінчанка звярнулася да кіраўніцтва «Еўраопта», напісаўшы на афіцыйнай старонцы сеткі.

«Еўраопт», дзякуй за сапсаваны вечар і прадукты ў сметнік! – піша яна. - Набыла вяршкі для пасты, тэрміны прыдатнасці ў парадку, але вяршкі сапсаваныя!

Так, можна зваліць на вытворцу, але проста перад мною ў чарзе сварылася з прадаўцамі жанчына, якая купіла сапсаваныя прадукты, прыйшла разабрацца, а прадаўцы на яе скаргу сказалі сядзець дома і не хадзіць у краму.

Гэта норма, па-вашаму? Не так даўно ў гэтай жа краме я купляла пірожнае ў упакоўцы, на дне аказалася цвіль! Крама на праспекце газеты «Звязда», 16».

Як высветлілася, падобныя выпадкі менавіта ў гэтай краме былі і раней.

«Некалькі разоў у гэтай краме былі падобныя інцыдэнты з неякасным таварам і хамствам персаналу, - напісаў адзін з пакупнікоў. - На шчасце, па таварах адміністрацыя крамы рэагавала належным чынам: за тавар грошы вярталі. А вось на хамства адказвалі, што там «усё паводле інструкцыі». Хацелася напісаць у кнігу заўваг і прапаноў, але было і так кепскае самаадчуванне, каб яшчэ і на гэта траціць час. Але, як кажуць, непрыемны асадак застаўся».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲