Сікорскі жорстка звярнуўся да Маска
3- 14.10.2026, 11:55
- 4,458
Фота: Getty Images
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што «Еўропа сочыць за кіраўніком SpaceX».
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі жорстка звярнуўся да кіраўніка кампаніі SpaceX Ілона Маска пасля паведамленняў пра абмежаванні працы тэрміналаў Starlink для ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта Сікорскі напісаў у сацыяльнай сетцы X.
Сікорскі пракаментаваў паведамленне саветніка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што кампанія SpaceX увяла для ўкраінскіх вайскоўцаў абмежаванні хуткасці працы тэрміналаў Starlink падчас руху.
«Эй, Ілон Маск, вялікі чалавек, ты зноў выкарыстоўваеш свае прадукты ў палітычных мэтах? Як твае еўрапейскія кліенты, мы сочым за табой», — напісаў Сікорскі.
Hey, @elonmusk, big man, are you playing politics with your products again?
As your European customers, we are watching you.
— Radosław Sikorski 🇵🇱🇪🇺 (@sikorskiradek) October 14, 2026
Варта адзначыць, што польскі міністр выкарыстаў словазлучэнне «вялікі чалавек» (big man), апелюючы да леташняй спрэчкі з Маскам, падчас якой амерыканскі бізнесмен назваў польскага дыпламата «маленькім чалавекам». Тады спрэчка ўзнікла пасля пагроз мільярдэра адключыць спадарожнікавую сувязь Starlink ва Украіне.