13 кастрычнiка 2026, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ знішчылі рэдкі расійскі дрон «Князь Уладзімір Святаславіч»

1
ЗСУ знішчылі рэдкі расійскі дрон «Князь Уладзімір Святаславіч»
ФОТА: WILD HORNETS

Відэафакт.

Індустрыя дронаў

Аператары дронаў 762-й асобнай брыгады аховы Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту знішчылі рэдкі расійскі беспілотнік «Князь Уладзімір Святаславіч».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія вайскоўцы пры перахопе варожай паветранай мэты ўжылі дроны-перахопнікі STING ад «Дзікіх шэршняў».

На кадрах бачна, як украінскі перахопнік набліжаецца да расійскага беспілотніка і наносіць дакладны ўдар па яго корпусе.

У выніку траплення варожы дрон быў знішчаны ў паветры.

Таксама адзначаецца, што БПЛА «Князь Уладзімір Святаславіч» (КВС) — гэта расійскі 10-цалевы FPV-дрон з крылом кольцавой формы, здольны несці баявую частку масай да трох кілаграмаў.

Відэазапіс апублікавалі «Дзікія шэршні» ў сваім Telegram-канале.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲