Амерыканскі фермер вырасціў найцяжэйшы гарбуз у свеце
2- 13.10.2026, 19:03
- 1,388
Яго маса — 1432 кг.
Амерыканскі фермер Рон Уоллес з горада Грын у штаце Род-Айленд прадставіў на мясцовым конкурсе гарбузоў экзэмпляр, які прэтэндуе на сусветны рэкорд, паведамляе Associated Press. Маса яго гарбуза — 1432 кг — на 136 кг перавысіла існуючы рэкорд, усталяваны на пачатку месяца ў Англіі.
За перамогу фермер атрымаў $3,5 тыс. Ён адзначыў, што арганізатары іншых падобных конкурсаў прапаноўвалі яму большыя прызы, да $70 тыс., але яму было важна перамагчы менавіта ў родным горадзе.

Цяпер фермер чакае афіцыйнага пацвярджэння прызнання свайго дасягнення Кнігай рэкордаў Гінеса.