13 кастрычнiка 2026, aўторак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтаздабыча ў Расіі ўпала дзесяты месяц запар

Нафтаздабыча ў Расіі ўпала дзесяты месяц запар
Фота: PhotoStock10 | Shutterstock

Гэтаму спрыялі ўдары Украіны.

Хутка ўжо будзе год, як здабыча нафты ў Расіі бесперапынна скарачаецца. Паводле даных АПЕК, у верасні сярэднесутачны паказчык знізіўся дзесяты месяц запар — на 38 000 барэляў у параўнанні з жніўнем, калі падзенне склала 174 000. З-за украінскіх удараў па НПЗ, нафтавых тэрміналах і сховішчах расійскім кампаніям не ўдаецца дастаўляць, захоўваць і перапрацоўваць нафту ў тых аб'ёмах, у якіх яны маглі б. Таму ім даводзіцца абмяжоўваць вытворчасць сыравіны, што, у сваю чаргу, скарачае паступленні ў бюджэт ад асноўнага сыравіннага падатку — на здабычу карысных выкапняў (НДПІ), перадае The Moscow Times.

У выніку рэальная сярэднесутачная здабыча аказалася на 1,306 млн барэляў, або на 13,2% ніжэй, чым выдзеленая Расіі квота ў рамках АПЕК+, адзначае Bloomberg. Картэль разам са сваімі партнёрамі пачаў павялічваць квоты з вясны 2025 года. З сакавіка 2026 года, калі пачалася вайна з Іранам, сярэднесутачная здабыча Расіі паводле квоты магла б павялічыцца на 380 000 барэляў; замест гэтага яна ўпала на 500 000 барэляў.

З апошняга піку здабычы ў лістападзе 2025 года яна, паводле даных АПЕК, ужо скарацілася на 740 000 барэляў у суткі. Картэль традыцыйна ацэньвае вынікі свайго партнёра вышэй, чым Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Паводле даных МЭА, расійская здабыча ўжо ў жніўні складала 8,34 млн барэляў у суткі — супраць 8,68 млн паводле ацэнкі АПЕК (справаздачу за верасень МЭА апублікуе 14 кастрычніка).

Агульны маштаб скарачэння, паводле МЭА, таксама большы — амаль 1 млн барэляў, а менавіта: 940 000 у суткі (супраць 740 000 паводле даных АПЕК).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲