13 кастрычнiка 2026, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве вылавілі незвычайны плыт з беларускімі цыгарэтамі

У Літве вылавілі незвычайны плыт з беларускімі цыгарэтамі
Фота: СОГГ Літвы

Металічная канструкцыя ў форме сняжынкі плыла па рацэ Нярыс.

У Віленскім раёне вылавілі плыт, што прыплыў з Беларусі з грузам кантрабандных цыгарэт. Пра гэта 13 кастрычніка (паведаміла ) Служба аховы дзяржаўнай граніцы (СОГГ) Літвы, піша «Позірк».

Паводле звестак ведамства, 11 кастрычніка памежнікі заўважылі каля вёскі Вількіне невядомы аб’ект, які рухаўся па рацэ Нярыс (беларуская назва — Вілія) ўздоўж берага.

Калі аб’ект выцягнулі на бераг, высветлілася, што гэта металічная канструкцыя ў форме сняжынкі з шасцю прамянямі. У паражнінах прамянёў памежнікі знайшлі 2,4 тыс. пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, якія былі загорнутыя ў поліэтыленавую плёнку. Кошт тытунёвых вырабаў з улікам падаткаў у Літве ацэньваецца ў 13 248 еўра.

Па факце «незаконнага распараджэння падакцызнымі таварамі» пачата дасудовае расследаванне. За такое злачынства пагражае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

«Апошнім часам памежнікі вельмі рэдка сутыкаюцца з перапраўкай беларускіх цыгарэт на падобных плытах. У такіх выпадках грузы цыгарэт спускаюць у раку з беларускага боку, выкарыстоўваючы самаробныя плыты або розныя канструкцыі, да якіх прымацоўваюць GPS-абсталяванне», — адзначае СОГГ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲