ЗСУ запусцілі 417 дронаў у бок Масквы
- 13.10.2026, 9:20
- 1,858
Гэта адна з самых масіраваных за апошні час атак беспілотнікаў.
У бок Маскоўскага рэгіёна з 20:30 па Мінску 12 кастрычніка да 07:00 па Мінску 13 кастрычніка ляцелі 417 беспілотнікаў Збройных Сіл Украіны. Пра гэта паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін у сваім канале ў мэсэнджары «Макс».
Паводле яго слоў, большую частку апаратаў расійская СПА нейтралізавала на далёкіх падступах, яшчэ 65 дронаў знішчылі непасрэдна на падлёце да Масквы. Гэта адна з самых масіраваных за апошні час атак беспілотнікаў на расійскую сталіцу і яе наваколле.
Раней расійскія ўлады паведамлялі, што ў ноч на 13 кастрычніка дроны атаквалі і Калужскую вобласць. Паводле звестак мясцовых уладаў, СПА знішчыла там 73 беспілотнікі над тэрыторыямі 16 муніцыпальных акругаў, а таксама на ўскраінах Калугі і Абнінска.
Звесткі пра колькасць збітых і пра наступствы атакі падаюцца са слоў расійскіх чыноўнікаў і незалежна не пацверджаныя.