Трамп не верыць у тое, што Кітай і Расія дапамагаюць Ірану
12- 13.10.2026, 9:42
- 2,774
Дзіўная заява прэзідэнта ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не верыць у дапамогу Ірану з боку Кітая і Расіі. Пра гэта паведамляе Reuters.
У панядзелак, 12 кастрычніка, Трамп напісаў у Truth Social, што бачыў каментары крытыкаў і апанентаў пра дапамогу Тэгерану з боку Пекіна і Масквы. «Калі яны і дапамагаюць, дык на вельмі нізкім узроўні, але я наогул не веру, што яны гэта робяць. Ім ёсць што губляць, і мы даведаліся б пра гэта, прычым вельмі хутка», — дадаў ён.
Раней кіраўнік Белага дома гаварыў пра «нейтралітэт» лідара Кітая Сі Цзіньпіна і расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да вайны ЗША з Іранам. У ліпені Трамп выказваў упэўненасць, што Кітай і Расія не будуць дапамагаць Тэгерану, але папярэджваў: калі Масква і Пекін усё ж такі ўмяшаюцца, «гэта будзе мець для іх вельмі дрэнныя наступствы».
У мінулым месяцы Трамп папярэдзіў Сі пра недапушчальнасць падтрымкі Ірана падчас візіту кітайскага лідара ў Вашынгтон. Паводле слоў пасла ЗША ў Кітаі, ён атрымаў запэўніванні, што Пекін гэтага рабіць не будзе.
Вайна паміж ЗША і Іранам працягваецца з 28 лютага, калі амерыканскія і ізраільскія сілы атакавалі Іран, а Тэгеран адказаў ударамі па Ізраілю і дзяржавах Персідскага заліва, на тэрыторыі якіх размешчаныя амерыканскія базы.