13 кастрычнiка 2026, aўторак, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па РФ уласнай балістычнай ракетай

6
Украіна ўпершыню нанесла ўдар па РФ уласнай балістычнай ракетай

Новая зброя здольная паражаць мэты на адлегласці да 300 км.

Стала вядома, што па Расіі ўпершыню нанеслі ўдар балістычнай ракетай, створанай ва Украіне. Пра гэта 12 кастрычніка заявіла выканаўчая дырэктарка вытворцы зброі Fire Point Ірына Тэрэх, перадае «Дыялог».

«Мы ўпершыню запусцілі нашу ўласную балістычную ракету па тэрыторыі РФ», — падкрэсліла прадпрымальніца. Тэрэх дадала, што новая зброя здольная паражаць мэты на адлегласці да 300 км.

Суразмоўніца СМІ чакана не стала агучваць, якая менавіта мэта была атакаваная, але распавяла пра планы зброевай кампаніі. «Працуем над версіяй з павялічанай дальнасцю», — прыадкрыла Тэрэх галоўную задачу інжынераў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲