Пяскоў заступіўся за «новую каханку Пуціна»
4- 13.10.2026, 5:32
- 7,828
Крэмль пракаментаваў адстараненне Камілы Валіевай ад міжнародных турніраў.
Прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў максімальна пафасна ацаніў адстараненне фігурысткі Камілы Валіевай ад міжнародных турніраў. Спартсменка, якая адбыла чатырохгадовую дыскваліфікацыю за ўжыванне допінгу, была пазбаўленая так званага нейтральнага статусу, піша OBOZ.UA.
У каментары прапагандысцкаму інфармацыйнаму агенцтву РІА «Навіны» Пяскоў паскардзіўся на цяжкасці, з якімі сутыкнулася Валіева. Адзін з галоўных прыспешнікаў дыктатарскага рэжыму Уладзіміра Пуціна не ўпусціў недарэчнай магчымасці захапіцца допінгісткай.
«Яна вельмі моцная дзяўчына, вельмі моцная спартсменка. Яна прайшла праз вялікія цяжкасці, прайшла з гонарам, з годнасцю. І я ўпэўнены, што яна і гэта таксама пераадолее», – сказаў Пяскоў.

Нагадаем, што ў студзені 2024 года Спартыўны арбітражны суд (CAS) дыскваліфікаваў Валіеву на чатыры гады па справе аб станоўчай допінг-пробе, узятай напярэдадні Алімпіяды-2022. Тэрмін пакарання скончыўся 25 снежня 2025 года, пасля чаго фігурыстка атрымала нейтральны статус.
Аднак ужо 5 верасня ISU адклікаў адпаведны дапуск спартсменкі да спаборніцтваў, што прывяло да яе поўнага адстаранення ад турніраў. Расіянка збіралася аспрэчыць гэтае рашэнне, але ў выніку адмовілася ісці ў CAS.

У лютым 2024-га Валіева з'явілася на цырымоніі адкрыцця турніру «Гульні Будучыні» ў Казані і сядзела на трыбуне побач з дыктатарам, што раней выклікала рэзананс і замацавала за ёй у сеціве мянушку «новая каханка Пуціна».