Ілон Маск стаў найбуйнейшым донарам рэспубліканцаў у барацьбе за Кангрэс
5- 13.10.2026, 2:57
- 1,480
Бізнесмен выдзеліў больш за $275 млн на перадвыбарчую кампанію.
Ілон Маск стаў найбуйнейшым донарам Рэспубліканскай партыі, выдзеліўшы больш за $275 млн на ключавыя гонкі лістападаўскіх прамежкавых выбараў па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе FT са спасылкай на заяву прадстаўніка партыі.
Рэспубліканцы імкнуцца захаваць кантроль над Кангрэсам, і зробленыя за апошнія месяцы ўнёскі самага багатага чалавека ў свеце ўмацоўваюць фінансавую перавагу партыі. Паводле прагнозаў, дэмакраты могуць вярнуць кантроль над Палатай прадстаўнікоў, у той час як лёс Сэната застаецца нявызначаным.
Шчодрыя ахвяраванні могуць вярнуць Маска ў лагер MAGA (Make America Great Again, «Зробім Амерыку вялікай зноў») пасля разрыву з Трампам у 2025 годзе. Нядаўна мільярдэр вячэраў у Белым доме і атрымаў Нацыянальную медаль навукі.