Пакістанцы, якія зніклі тыдзень таму, знайшліся ў Баранавічах
6- 12.10.2026, 16:35
- 1,936
Дзе яны знаходзіліся амаль тыдзень, не паведамляецца.
Грамадзяне Пакістана, якіх шукалі пасля знікнення 6 кастрычніка, знайшліся самастойна. Пра гэта газеце «Наш край» паведамілі у Баранавіцкім гарадскім аддзеле ўнутраных спраў.
Дзе знаходзіліся мужчыны, чаму пра іх не было звестак і як менавіта яны знайшліся, у паведамленні не ўдакладняецца.

«Усе трое ўжо прыступілі да выканання сваіх працоўных абавязкаў», — паведамляе выданне. Чаму іх не звольнілі за адсутнасць на працы, таксама няма інфармацыі.
Раней пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір» апублікаваў арыенціроўкі на Наіма Мухаммада і Ажара Мухаммада, абодва 1999 года нараджэння, а таксама на Хана Шоаіба Монсура, 1988 года нараджэння.
Усе трое жылі ў інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў, 6. Раніцай 6 кастрычніка яны выйшлі на працу, але туды не дайшлі. Больш іх ніхто не бачыў.