Мінчанін пра пошук працы: Разумею, чаму беларусы «з’язджаюць» з краіны
5- 12.10.2026, 17:56
- 2,718
«Крэатыў» аддзела кадраў сталічнага завода.
Чытач тэлеграм-канала «Баста!» расказаў пра досвед пошуку працы ў Мінску:
«Шчыра кажучы, разумею, чаму беларусы з’язджаюць з краіны — і не толькі з палітычных прычын. Знайсці працу — яшчэ той квест. Аб’яў шмат, нібыта і заробак прапануюць нармальны паводле нашых меркаў. Найцікавейшае пачынаецца потым.
Гэта мая чацвёртая спроба ўладкавацца па спецыяльнасці на адзін з буйных мінскіх заводаў. Заробак, пазначаны ў аб’яве на «работа.бай», мяне задавальняў. 2100 — жыць можна. Але на сумоўі высветлілася, што мне не стае нейкіх таямнічых «скілаў», пра што на сайце нічога не было сказана. Сказалі, што будзе каля 1400. Ну ок. Але насамрэч на рукі я атрымаю 1200 — падаткі, утрыманні і гэтак далей.
Як так? Гэта такім чынам ствараюць карцінку для прапаганды ці прымушаюць нас з краіны з’язджаць? Ці гэта крэатыў аддзела кадраў?»