12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец Беларусі выканаў песню ў Варшаве і трапіў у «Міратворац»

4
Ураджэнец Беларусі выканаў песню ў Варшаве і трапіў у «Міратворац»
ілюстрацыйнае фота

Украінскі сайт заявіў пра правакацыю.

Іван Каралькевіч апублікаваў у Instagram відэа з аэрапорта Варшавы, дзе на раялі, даступным для ўсіх ахвочых, выканаў савецкую песню «Дзень Перамогі». Паступак выклікаў шмат спрэчак, а ўкраінскі цэнтр уніс музыканта ў базу «Міратворац».

Іван Каралькевіч — баяніст і акардэаніст родам з Беларусі, але шмат гадоў жыве ў Маскве. «Міратворац» сцвярджае, што ў яго беларускае грамадзянства, піша «Мост».

На відэа відаць, што песня не выклікае ў іншых пасажыраў ні захаплення, ні непрымання. Яны праходзяць міма, зрэдку пазіраючы на выканаўцу. Тым не менш, ролік на YouTube Каралькевіч назваў «Рэакцыя палякаў — бясцэнная».

«Улічваючы цяперашнюю абстаноўку, я, доўга не думаючы, узяў і праспяваў песню «Дзень Перамогі», — напісаў ён.

Пераважная большасць каментатараў у сацсетках — пераважна расіян — выказвае музыканту падтрымку. Многія адзначаюць, што ён учыніў вельмі смела і нават цікавяцца, ці ўсё ў яго цяпер добра. Іншыя прапануюць уладкоўваць падобныя акцыі ва ўсіх аэрапортах Еўропы.

Некаторыя мяркуюць, што для цяперашняга пакалення палякаў выкананая песня — усяго толькі твор, пра сэнс якога яны не здагадваюцца.

Толькі некаторыя каментатары ўказалі музыканту на недарэчны выбар.

«СССР напаў з розніцай у два тыдні на Польшчу.... Чым вы ганарыцеся, граючы гэтую песню???? Саюзам і парадамі з фашыстамі?» — напісала адна з карыстальніц.

«СССР у 1939 годзе захапіў палову Польшчы, уключаючы Брэст, адзначыўшы гэта сумесным парадам з нямецкімі войскамі, потым у 1940 годзе ў Катыні і іншых месцах расстраляў больш за 20 000 палякаў — колер нацыі, а потым, у 1944-м, пры вызваленні Польшчы, Чырвоная армія падставіла пад поўнае знішчэнне войска Арміі Краёвай, рыхтуючы Польшчу да савецкага пратэктарату. Цікава, пасля гэтага палякі як павінны да нас ставіцца?» — задаецца пытаннем яшчэ адзін карыстальнік.

На сайце ўкраінскага цэнтра «Міратворац» Каралькевіч названы правакарам і ўдзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі Расіі ў аэрапорце Варшавы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲