14 кастрычнiка 2026, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна краіна адмовілася ад расійскага паліва

1
Яшчэ адна краіна адмовілася ад расійскага паліва

Яна выступіла за ўзмацненне ціску на Крэмль.

Улады Швецыі не маюць намеру змяняць сваю пазіцыю і выступаюць за ўзмацненне ціску на Расію і выдзяленне дадатковай дапамогі Украіне.

Адпаведную заяву зрабіў прэм'ер-міністр краіны Ульф Крыстэрсан, каментуючы дамоўленасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным аб пастаўках расійскага дызельнага паліва.

- Пазіцыя Швецыі застаецца нязменнай з 24 лютага 2022 года: мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Цяпер неабходна ўзмацніць ціск на Расію і аказаць Украіне яшчэ большую падтрымку. Мы шкадуем аб пагадненні ЗША з Расіяй аб пастаўках дызельнага паліва, бо даходы ад энергарэсурсаў з'яўляюцца жыццёва важнай крыніцай фінансавання агрэсіўнай вайны Расіі, – заявіў кіраўнік шведскага ўрада.

Прэм'ер паведаміў, што ў панядзелак Еўрасаюз прыме найбуйнейшы на сёння пакет санкцый супраць РФ, які ўключае меры ў дачыненні да 1600 прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

- Гэта, наадварот, пазітыўны крок. Больш краін таксама павінны актыўней змагацца з «ценявым флотам» і ў рэшце рэшт выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы на карысць Украіны, – адзначыў кіраўнік урада.

Ён указаў на неабходнасць каардынаваных дзеянняў саюзнікаў у гэтым пытанні.

- Ва ўсім гэтым нам неабходна падтрымліваць цесную каардынацыю ўнутры ЕС, а таксама з ЗША, Вялікабрытаніяй і іншымі міжнароднымі партнёрамі. Шырокая палітычная і народная падтрымка Украіны ў Швецыі з'яўляецца моцным бокам і перавагай у гэтыя неспакойныя часы. Швецыя падтрымлівае Украіну, свабода і суверэнітэт Украіны застаюцца нашым галоўным знешнепалітычным прыярытэтам, – падкрэсліў прэм'ер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲