«Не хочам, каб Крэмль атрымліваў выгаду»
3- 10.10.2026, 20:45
- 11,006
Адна з краін адмовілася ад расійскага паліва.
Аўстралія не будзе закупляць расійскае паліва і захавае забарону на яго імпарт, нягледзячы на новае пагадненне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расійскім дыктатарам Пуціным па дызельным паліве.
Пра гэта заявіў міністр Аўстраліі па пытаннях змены клімату і энергетыкі Крыс Боўэн, паведамляе Bloomberg.
- Аўстраліі не патрэбна расійскае паліва, і мы не хочам яго купляць. Мы не хочам, каб Уладзімір Пуцін атрымліваў выгаду з гэтай вайны на Блізкім Усходзе. Рашэнне Злучаных Штатаў – гэта іх справа, але мы не будзем змяняць свой падыход, – сказаў Боўэн.
Паводле яго слоў, у Аўстраліі ёсць запасы бензіна на 43 дні, а дызельнага паліва – на 31 дзень.