У Гомелі з 16-га паверха выпала пенсіянерка
14- 21.06.2024, 21:15
- 9,868

Магчыма, гэта суіцыд.
21 чэрвеня ў Гомелі па вуліцы Кожара здарыўся трагічны выпадак: з 16-га паверха выпала пажылая жанчына, паведамляюць «Моцныя навіны».
Паводле словаў відавочцаў, яны пачулі гучныя крыкі на вуліцы і сталі міжвольнымі сведкамі трагедыі: жанчына некалькі хвілінаў стаяла на гаўбцы 16-га паверха, а потым скокнула ўніз. Яна загінула.
Як паведамілі суседзі, у жанчыны быў дыягнаставаны рак апошняй стадыі. На днях яе выпісалі з лякарні.
У кватэры жанчына жыла адна. Суседка загінулай паведаміла таксама, што перад трагедыяй тая перадала ёй свой мабільны тэлефон.