ЗСУ падарвалі эшалёны з палівам расейцаў пад Луганскам
- 16.04.2026, 19:11
- 2,214
Відэа.
Служба бяспекі Украіны паведаміла пра вынікі аперацыі, у межах якой сумесна з Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ былі знішчаныя варожыя эшалёны з палівам паблізу Луганска.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на публікацыю Службы бяспекі Украіны.
Супрацоўнікі ГУ СБУ ў Данецкай і Луганскай абласцях разам з падраздзяленнямі 1-га асобнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм ЗСУ працягваюць сістэмную працу па знішчэнні лагістыкі і ваенных рэсурсаў расейскіх акупантаў.
Асноўнай мэтай застаюцца аб'екты, якія забяспечваюць тэхнікай перадавую.
Падчас разведвальных мерапрыемстваў Служба бяспекі ўстанавіла, што на чыгуначных станцыях паблізу Луганска праціўнік сканцэнтраваў грузавыя эшалёны з палівам. Гэтыя запасы прызначаліся для забеспячэння расейскіх войскаў і тэхнікі.
Пасля пацвярджэння мэт і перадачы каардынатаў падраздзяленням Сіл беспілотных сістэм былі нанесены высокадакладныя ўдары па аб'ектах. Для атакі выкарыстоўвалі дроны FP-2 кампаніі «Fire Point».
У выніку удараў былі знішчаныя цыстэрны з нафтапрадуктамі, а таксама пашкоджаная чыгуначная інфраструктура, якую акупанты выкарыстоўвалі для паставак рэсурсаў на фронт.