18 красавiка 2026, Субота, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся новыя падрабязнасці перайменавання амерыкано ў Mak.by

14
З'явіліся новыя падрабязнасці перайменавання амерыкано ў Mak.by

«Нашу каву» набылі.

Як высветліў партал «Беларусы і рынак», таварны знак «Наша кава», які стаў «забойцам» «макоўскага амерыкано», уладальнікі Mak.by набылі ў заснавальніка аднайменнага гродзенскага кафэ Дзмітрыя Захарко.

Адпаведны дагавор аб «частковай уступцы» таварнага знака на пачатку красавіка бягучага года быў зарэгістраваны ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

Паводле базы НЦІС, з бягучага месяца ў таварнага знака «Наша кава» два ўладальнікі.

Першым з іх застаецца (да верасня 2035 года) Дзмітрый Захарко. Другім — таксама да гэтага ж тэрміну — стала Гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Мак.Бай».

Розніца паміж імі ўсё ж такі ёсць — па класах тавараў і паслуг (МКТП). Дзмітрый Захарко захаваў правы на таварны знак па кл. 45 — паслугі бараў, кафэ, рэстаранаў і інш. А «Мак.Бай» — уладальнік ідэнтычнага таварнага знака па кл. 30 — непасрэдна кавы.

Дзмітрый Захарко — вядомая фігура ў кавовым бізнесе Беларусі. Па-першае, ён — заснавальнік адной з самых знакавых кавярняў Гродна «Наша кава». Па-другое, у яго ёсць доля ў буйным мінскім брэндзе-абсмажчыку кавы Single Step Coffee Co.

Нагадаем, ідэю ўладальнікам Mak.by замяніць «амерыкано» на нешта сваё айчыннае падказаў падчас наведвання адной з устаноў сеткі Аляксандр Лукашэнка. У выніку «амерыкано» ў меню рэстаранаў ператворылася ў «Нашу каву».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках