23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў ашаламіў заявай пра вайну супраць Украіны

14

Дзмітрый Пяскоў

Цынізм на мяжы вар'яцтва.

Спікер расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія нібыта «не хацела і не пачынала» вайну супраць Украіны. Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Дыялог.UA.

Паводле слоў Пяскова, Расія нібыта «не хацела і не пачынала» вайну супраць Украіны, а «спрабуе яе скончыць». Ён таксама сказаў, што Крэмль разлічвае на аднаўленне трохбаковых перамоваў ЗША, Украіны і Расіі. Пяскоў ізноў цынічна заявіў, што Расія мае намер дасягнуць мэтаў «СВА» (так расійская прапаганда называе вайну супраць Украіны — рэд.), але нібыта «аддасць перавагу зрабіць гэта мірнымі сродкамі».

Прамы перамовы паміж Украінай і Расіяй цяпер не вядуцца. Кантакты паміж бакамі ажыццяўляюцца праз Злучаныя Штаты.

У студзені – лютым 2026 года ў ААЭ і Швейцарыі адбыліся тры раўнды трохбаковых перамоваў РФ, ЗША і Украіны. У вайсковай падгрупе бакі ўзгаднілі кантроль за рэжымам спынення агню, але ў палітычнай падгрупе ніякага прагрэсу не было.

Чакалася, што ў сакавіку адбудзецца чацвёрты раўнд мірных кансультацый у трохбаковым фармаце, але гэтага не здарылася з-за вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

5 верасня прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер у Маскве абмеркавалі ўмовы заканчэння вайны РФ супраць Украіны з дыктатарам Уладзімірам Пуціным. 6 верасня амерыканскія эмісары гаварылі пра гэта з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲