«Гэта ўжо народны мем»
3- 5.09.2026, 21:07
- 1,916
Мінчукі спрачаюцца з-за новай схемы руху на загружаным перакрыжаванні.
Перакрыжаванне вуліц Прытыцкага і Лабанка (побач з ГЦ Green City) у сталіцы можна назваць найбольш загружаным у Каменнай Горцы. З верасня тут увайшлі ў сілу важныя змены. Цяпер з Лабанка на вуліцу Прытыцкага нельга павярнуць налева ў бок МКАД. Выключэнне — толькі для грамадскага транспарту. Але не ўсе аўтамабілісты нават праз (амаль) тыдзень у курсе пра навацыі, — піша onliner.by.
Многія вадзіцелі па звычцы працягваюць паварочваць налева з Лабанка. Карыстальнікі сацсетак публікуюць у Threads і TikTok, як адразу пасля цяпер забароненага манеўру аўтамабілісты тут жа трапляюць на прафілактычную гутарку (а можа, і на штраф) да інспектараў ДАІ.
«Гэта ўжо народны мем. Ішоў сёмы дзень, на забароненым павароце з Лабанка на Прытыцкага ўсё стабільна. Я налічыў шэсць знакаў, што паказваюць рух толькі прама, плюс яскравая чырвоная разметка «цагліна». Я прапаную павесіць жоўты яскравы дарожны знак з надпісам «Зменена схема дарожнага руху»», — піша карыстальнік Threads і публікуе фотаздымкі інспектараў ДАІ, якія карауляць парушальнікаў.
Некаторыя карыстальнікі сацсетак крытыкуюць такое рашэнне па змене арганізацыі руху на перакрыжаванні. Хтосьці нават прапануе пісаць калектыўны зварот у ДАІ. У Дзяржаўтаінспекцыі ж тлумачаць навацыі «бяспекай і прапускной здольнасцю».