2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска атрымала ўнушальны падатак за «раскошнае» аўто

21
Беларуска атрымала ўнушальны падатак за «раскошнае» аўто
Ілюстрацыйнае фота: press.bmwgroup.com

Нават са зніжкай 50% для шматдзетнай сям’і сума аказалася ўнушальнай.

Уладальніца BMW X7 з Беларусі атрымала паведамленне аб уплаце транспартнага падатку і падзялілася сумай у Threads. За аўтамабіль 2020 года ёй налічылі 1265 рублёў.

«Транспартны падатак. 1265 рублёў за год. І гэта са зніжкай 50%. Машына 2020 года», — напісала жанчына і паказала электронную квітанцыю.

Пазней яна ўдакладніла, што 50-працэнтную льготу атрымала як маці ў шматдзетнай сям’і.

Wyświetl w Threads

Сума выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. Сама ўладальніца аўтамабіля расказала, што раней плаціла каля 140 рублёў, таму новае налічэнне стала для яе нечаканасцю.

«Проста раней былі сумы па 140, сталі 1265. Думаю, вы таксама б афігелі, як усё гэта паднялі», — адказала яна аднаму з каментатараў.

Некаторыя карыстальнікі вырашылі, што жанчына хутчэй хваліцца дарагім BMW, чым скардзіцца на падатак.

«Вы BMW хваліцеся ці на падаткі скардзіцеся? Вызначыцеся ўжо, нам за вас радавацца ці спачуваць?» — напісаў адзін з іх.

Іншыя таксама здзівіліся памеру налічэння і нават усумніліся, што такая сума магла прыйсці за адзін год.

«Што за глупства? Можа, гэта за пару гадоў?»

«Нейкая лухта. Няма такіх ставак падатку, і ён лічыцца ад вагі машыны, а не ад яе ўзросту».

Былі і тыя, хто палічыў высокі падатак справядлівай платай за дарагі аўтамабіль.

«Купі “Джылі” і не ной пра падатак».

«Нармальна так, за статус давядзецца заплаціць дзяржаве».

«Ну, вы ўплацілі падатак на раскошу, ды і тое за паўгода».

Знайшліся і іншыя ўладальнікі дарагіх аўтамабіляў, якія атрымалі буйныя налічэнні. Адзін з карыстальнікаў паказаў квітанцыю на 1847 рублёў за Audi RS Q8.

«Таксама сёння прыйшло. RSQ8», — напісаў ён.

Яшчэ адзін аўтамабіліст паведаміў, што за восем месяцаў валодання машынай яму налічылі 1220 рублёў.

Льгота ў памеры 50% па транспартным падатку ў Беларусі прадугледжаная, у прыватнасці, для бацькоў у шматдзетных сем’ях.

BMW X7 уваходзіць у пералік аўтамабіляў павышанай камфортнасці, аднак павышаная стаўка транспартнага падатку прымяняецца пры выкананні ўстаноўленых заканадаўствам умоў, у тым ліку звязаных з узростам аўтамабіля.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲