У Расіі верталёт з Z-прапагандыстамі пачаў падаць пры падлёце да аэрадрома
8- 2.09.2026, 14:12
- 13,248
Пілот пасадзіў яго проста на дарогу.
Верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся Z-прапагандысты і прадстаўнік выбарчай камісіі, пры падлёце да аэрадрома на Сахаліне рэзка пачаў страчваць вышыню. Пілоту ўдалося пасадзіць машыну на дарогу, пасля чаго верталёт з’ехаў у кювет.
Як паведамляюць расійскія тэлеканалы, верталёт вяртаўся з мыса Цярпення, куды прадстаўнік выбаркама вылятаў для арганізацыі датэрміновага галасавання жыхароў цяжкадаступных тэрыторый на выбарах у Дзярждуму Расіі.
На борце знаходзіліся восем чалавек: тры чальцы экіпажа, супрацоўнік Сахалінскай абласной выбарчай камісіі і чацвёра Z-прапагандыстаў.
Нештатная сітуацыя адбылася пры падлёце да аэрадрома «Сакал» — верталёт пачаў імкліва страчваць вышыню. Пілоту ўдалося пасадзіць машыну на трасу прыблізна за кіламетр ад аэрадрома, пасля чаго яна з’ехала ў прыдарожны кювет.
У выніку пасажыры і чальцы экіпажа адбыліся сінякамі і драпінамі. Пацярпелых на самой дарозе не апынулася.
Як удакладняецца, верталёт для арганізацыі галасавання ў аддаленых раёнах Сахалінскай вобласці быў прадастаўлены Міністэрствам абароны Расіі.

