Лукашэнка прыгразіў адправіць сваіх чыноўнікаў на ваенныя зборы
25- 15.10.2026, 20:05
- 12,624
У тым ліку кіраўніка сваёй адміністрацыі Крутага.
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць у чацвер, 15 кастрычніка, прыгразіў адправіць беларускіх чыноўнікаў на ваенныя зборы.
Дыктатар запытаўся ў чыноўнікаў пра стратэгію развіцця паўночных раёнаў вобласці: Мёрскага, Верхнядзвінскага, Расонскага, Браслаўскага. Адказы чыноўнікаў, у тым ліку кіраўніка Віцебскай вобласці Аляксандра Рагожніка і віцэ-прэм’ера Юрыя Шулейкі, узурпатара не задаволілі.
– Чаму ён (заснавальнік сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка «Чырвоны бор агра» Мікалай Варабей. — Рэд.) працуе, а іншыя — не? Калі хто-небудзь не выканае тое, што я цяпер сказаў, — да Хрэніна (міністр абароны Віктар Хрэнін. — Рэд.), ён чакае. На чале з губернатарам, май гэта на ўвазе (звяртаецца да старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка. — Рэд.), — заявіў дыктатар.
Лукашэнка дапусціў, што на зборы можа пайсці і кіраўнік адміністрацыі правіцеля Дзмітрый Круты, які будзе камандаваць батальёнам.
– Таму размоваў быць не можа. Тут павінна быць ваенная, найжорсткая дысцыпліна, — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.