Зяленскі прывёз з Вялікабрытаніі ракеты Storm Shadow для кантрудараў па Расіі
4- 15.10.2026, 20:02
- 7,990
Лондан перадасць дадатковую партыю ракет Кіеву.
Вялікабрытанія плануе перадаць Украіне дадатковыя ракеты Storm Shadow. Пра гэта паведаміла амерыканскае агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Паводле звестак журналістаў, бакі абмеркавалі гэтае пытанне падчас сустрэчы прэм’ер-міністра Брытаніі Эндзі Бернэма і прэзідэнта Украіны < Уладзіміра Зяленскага у Лондане 14 кастрычніка. Іншыя падрабязнасці здзелкі не ўдакладняюцца.
14 кастрычніка Зяленскі прыбыў у Брытанію на сустрэчу з каралём Карлам III і Бернэмам. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, гэты візіт абумоўлены, у тым ліку, абвастрэннем адносін Кіева з ЗША на тле крытычных заяў амерыканскага прэзідэнта на адрас украінскага лідара.