Польшча ўзмацняе ахову пунктаў пропуску з-за расійскай пагрозы
2- 15.09.2026, 17:44
Будуць узведзены новыя ўмацаванні.
Урад Польшчы прыняў рашэнне ўзмацніць меры бяспекі на памежных пунктах пропуску з Украінай з-за пагрозы з боку Расіі. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш.
Да аховы і ўзвядзення ўмацаванняў будзе прыцягнуты 18-ы пантонна-маставы полк.
«Апошнія дні паказваюць, што дзеянні Расіі пагражаюць бяспецы ўсёй Еўропы. Згодна з рашэннем нашага ўрада ўмацоўваецца, у прыватнасці, інфраструктура, якая выкарыстоўваецца Пагранічнай службай. Вайскоўцы 18-га сапёрнага палка ўжо выконваюць задачы, дзякуючы якім будуць умацаваныя пасты і інфраструктура паблізу мяжы Польшчы з Украінай», — расказаў Косіняк-Камыш.
У Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл Польшчы заявілі, што назіральныя пасты будуць узведзены паблізу мяжы з Украінай у Дарагуску, Медыцы і Корчове.