23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус злавіў вялізнага шчупака і нечакана выклікаў спрэчку ў сацсетках

26
Беларус злавіў вялізнага шчупака і нечакана выклікаў спрэчку ў сацсетках

Фотафакт.

Рыбак Вячаслаў вылавіў трафейнага шчупака вагой 12 кілаграмаў на Вілейскім вадасховішчы. На ўражлівы ўлоў звярнуў увагу мясцовы паблік «Навіны Вілейкі».

Драпежніца клюнула ў мінулую суботу ўвечары, калі Вячаслаў разам са сваім бацькам Міхаілам лавілі рыбу на глыбіні каля пяці метраў.

— Стаяла яна дзесьці метр–паўтара ад дна. Бацька і ўзяў яе ў падсачак, у лодку зацягнуў. Праз тыдзень, 20-га, у яго юбілей — 70 гадоў, вось і падарунак, — падзяліўся Вячаслаў.

У якасці нажыўкі мужчына выкарыстаў «мыш» — павярхоўную штучную прынаду, якая імітуе грызуна, што плыве.

Вага злоўленага шчупака склала 12 кілаграмаў, што лічыцца рэдкай удачай. Дарэчы, такі ўнушальны ўлоў — далёка не першы на рахунку рыбака: у мінулым сезоне Вячаслаў выцягнуў з таго ж вадаёма сома-гіганта на 44 кілаграмы.

Праўда, не ўсе падзялілі радасць удачлівага рыбака. У тэматычных супольнасцях нечакана разгарэлася дыскусія: частка каментатараў палічыла, што такую ўзроставую драпежніцу варта было адпусціць назад у ваду.

«Ёй больш за 30 гадоў. Няўжо нельга ўзяць пяць штук па два кілаграмы, калі вам так патрэбныя катлеты?» — абурыўся адзін з удзельнікаў абмеркавання.

Іншыя ўсталі на абарону аўтара фота, адзначыўшы, што рыба — аднаўляльны рэсурс, а спінінгісты, у адрозненне ад браканьераў і аматараў «калабашак», заўсёды даюць здабычы сумленны шанс на барацьбу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲