15 верасня 2026, aўторак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары ЗСУ падарвалі вытворчасць выбухоўкі ў РФ

Удары ЗСУ падарвалі вытворчасць выбухоўкі ў РФ
ШІ-ілюстрацыя: створана рэдакцыяй Life.ru

Масква забараніла вываз серанай кіслаты.

Улады РФ раптоўна перакрылі экспарт серанай кіслаты. Пастанову аб забароне вывазу 12 верасня падпісаў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамілі расійскія СМІ.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання пастановы. Абмежаванні будуць захоўвацца да 31 снежня 2026 года.

Вываз серанай кіслаты за межы РФ будзе магчымы толькі ў надзвычайных выпадках і са згоды Мішусціна або яго намеснікаў.

Рашэнне пракаментаваў аўтарытэтны эканамічны аглядальнік Станімір Дабраў. Ён звязаў абмежаванне экспарту з ударамі ўкраінскіх БПЛА па хімічных прадпрыемствах РФ.

- Расія забараніла экспарт серанай кіслаты да канца 2026 года. Раней Расія прызнавала недахоп вытворчасці серы, які, хутчэй за ўсё, звязаны з украінскімі ўдарамі, — напісаў ён.

Сераная кіслата патрэбная расійскай прамысловасці не толькі для вытворчасці ўгнаенняў. Яна выкарыстоўваецца ў тым ліку пры вырабе выбуховых рэчываў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках