Lexus аказаўся самым даўгавечным прэміяльным брэндам
1- 13.09.2026, 15:22
Японская мадэль апярэдзіла канкурэнтаў з Германіі.
Калі хочацца купіць ужываны прэміяльны аўтамабіль і не разарыцца на рамонце, Lexus выглядае значна бяспечней за BMW або Mercedes-Benz. Да такой высновы прыйшлі эксперты, вывучыўшы даныя больш як пра 395 млн аўтамабіляў, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
У аўтамабіляў Lexus верагоднасць перасягнуць адзнаку ў 400 тысяч кіламетраў склала 14,4%. Для параўнання, Mercedes-Benz заняў толькі шостае месца сярод прэміяльных марак з вынікам 2,6%, а BMW апынуўся дзявятым — усяго 0,5%.
Сярэдні паказчык для ўсіх прэміяльных брэндаў склаў 3,4%. Асабліва добра сябе праяўляюць старыя Lexus LS, якія і праз дзесяцігоддзі ўсё яшчэ можна сустрэць у выдатным стане.
Адно з тлумачэнняў — прасцейшая канструкцыя японскіх аўтамабіляў. Нямецкія маркі часцей выкарыстоўваюць складаныя тэхналогіі, што паляпшаюць характарыстыкі аўтамабіляў, але разам з гэтым расце і колькасць патэнцыйных паломак. Паводле даных асобнага даследавання, абслугоўванне BMW ва ўзросце ад шасці да дзесяці гадоў у сярэднім каштуе $9300 супраць $5600 у Lexus.
«Рэйтынг самых даўгавечных марак можа быць карысным арыенцірам пры выбары ўжыванага аўтамабіля з вялікім прабегам», — заявіў аналітык Карл Браўэр.
Вялікі прабег не азначае непазбежных праблем для BMW або Mercedes-Benz. Аднак уладальнікам гэтых аўтамабіляў часцей даводзіцца траціць больш на абслугоўванне і рамонт.