12 верасня 2026, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харватыі запрацавала першая ў Еўропе служба робатаксі

2
У Харватыі запрацавала першая ў Еўропе служба робатаксі

Робатаксі ўжо можна выклікаць праз дадатак.

У Заграбе (Харватыя) пачала працаваць першая ў Еўропе служба беспілотных таксі. Гэта не выпрабаванні і не дэманстрацыйныя паездкі — робатаксі ўжо можна выклікаць праз дадатак. За дзесяткі тысяч кіламетраў паездак не было зарэгістравана ніводнай аварыі, піша «Еўрапульс».

Робатаксі самі пракладаюць маршрут і перамяшчаюцца па горадзе з дапамогай камер і радараў. Выклік арганізаваны амаль гэтак жа, як у звычайных сэрвісах таксі — спачатку трэба праз дадатак замовіць паездку, а потым там жа яе аплаціць.

Калі машына пад'язджае, яе трэба знайсці па нумары ў дадатку. Сядаць можна толькі на задняе сядзенне, а каб пачаць паездку, неабходна зачыніць дзверы, прыстагнуцца і націснуць кнопку запуску на экране ў салоне.

Беспілотныя машыны ездзяць не толькі па горадзе, але і ў аэрапорт. Пакуль для пасажыраў адкрыта каля 500 пунктаў пасадкі і высадкі, але ў бліжэйшай будучыні, абяцае кампанія, што запусціла сэрвіс, паслугай можна будзе скарыстацца па любым адрасе.

Пакуль любая паездка каштуе 1,99 еўра незалежна ад адлегласці. Так кампанія хоча прыцягнуць карыстальнікаў і атрымаць больш водгукаў. Інтарэс да сэрвісу высокі: у спісе чакання ўжо каля 4000 чалавек.

Гэта важнае адрозненне ад падобных праектаў у Еўропе. У розных краінах ужо праходзілі тэсты робатызаваных таксі і аўтаномных шатлаў, але Заграб стаў першым еўрапейскім горадам, дзе беспілотныя таксі ўжо працуюць.

Пакуль у салоне знаходзяцца навучаныя аператары. Яны не кіруюць аўтамабілем як звычайныя таксісты, але сочаць за паездкай і могуць умяшацца, калі спатрэбіцца. У далейшым паездкі перайдуць на цалкам беспілотны рэжым.

Першынныя пасажыры ў асноўным ацэньваюць паездкі высока — паводле даных службы робатаксі, 90% карыстальнікаў паставілі сэрвісу чатыры ці пяць зорак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках