Буданаў: новы раўнд мірных перамоваў рыхтуюць на кастрычнік
- 12.09.2026, 20:35
ФОТА: GETTY IMAGES
Месца правядзення дагэтуль трымаюць у таямніцы.
Наступны раўнд перамоваў аб міры плануюць правесці ў кастрычніку 2026 года ў трохбаковым фармаце. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў на палях канферэнцыі YES Annual Meeting 2026, арганізаванай Фондам Віктара Пінчука, паведамляе РБК-Украіна.
«Гатуемся. На кастрычнік», — сказаў Буданаў, адказваючы на пытанні журналістаў.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны пацвердзіў, што гаворка ідзе пра трохбаковы фармат.
Але на пытанне журналістаў, ці адбудзецца сустрэча на Блізкім Усходзе, Буданаў не стаў удакладняць месца патэнцыйнай сустрэчы.