12 верасня 2026, Субота, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Маямі

11
Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Маямі
Уладзімір Зяленскі

Паводле яго слоў, Украіна знаходзіцца ў моцнай перамоўнай пазіцыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча дамовіцца пра асабістую сустрэчу з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным падчас саміту «Групы дваццаці» ў Маямі.

Пра гэта паведамляе DW.

Паводле слоў кіраўніка Украіны, ён паляціць у Маямі, калі кіраўнік Крэмля наведае саміт лідараў краін «Вялікай дваццаткі» (G20).

Як вядома, гэта палітычная падзея запланаваная на снежань 2026 года.

«Мы павінны там быць. Мы павінны сустрэцца, пагаварыць і прыняць рашэнне», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што тое, што ён збіраецца сказаць Пуціну, мае меншае значэнне, чым вынікі.

«Справа не ў словах. Што я яму скажу або што ён хоча сказаць мне — гэта не мае значэння. Вынікі маюць значэнне. Вось і ўсё», — заявіў ён.

Крэмль пакуль адмаўляецца паведамляць, ці паляціць расійскі дыктатар у Маямі на саміт G20. Апошні раз асабіста ён прысутнічаў на сустрэчы «Групы дваццаці» яшчэ сем гадоў таму.

Тым не менш, у жніўні міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў атрымаў запрашэнне ад ЗША прыняць удзел у сустрэчы краін G20 у Паўночнай Караліне. Гэта справакавала шквал крытыкі з боку еўрапейскіх палітыкаў.

Зяленскі і Пуцін ні разу не праводзілі перамоваў з лютага 2022 года, калі Расія пачала паўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках