СМІ: Зяленскі рыхтуе сенсацыю
14- 9.09.2026, 18:04
- 35,836
Малюк вяртаецца?
Ва Украіне разглядаюць магчымасць прызначэння былога кіраўніка СБУ Васіля Малюка на пасаду Генеральнага пракурора. Пра гэта паведамляе блізкі да Офіса прэзідэнта і асабіста Кірылу Буданаву тэлеграм-канал Ukraine Context.
Паводле звестак канала, пытанне пакуль знаходзіцца на стадыі абмеркавання, канчатковае рашэнне не прынята.
«Паводле нашай інфармацыі, цяпер актыўна разглядаецца кандыдатура экс-кіраўніка СБУ Васіля Малюка на пасаду Генеральнага пракурора», — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з артыкулам 131-1 Канстытуцыі Украіны, кандыдатуру Генеральнага пракурора ў Вярхоўную Раду ўносіць прэзідэнт Украіны.
У выпадку прызначэння пераход Малюка на пасаду кіраўніка пракуратуры стане прыкметным кадравым рашэннем у сілавым і праваахоўным блоку краіны. Былы кіраўнік СБУ на працягу многіх гадоў быў звязаны з працай спецслужбы і правядзеннем яе аперацый. Пры гэтым пасада генпракурора прадугледжвае іншыя задачы — працэсуальнае кіраўніцтва расследаваннямі, арганізацыю сістэмы дзяржаўнага абвінавачання і кіраванне праваахоўнай вертыкаллю ў межах паўнамоцтваў пракуратуры, адзначае «Диалог».
Прыхільнікі магчымальнага прызначэння пры гэтым звяртаюць увагу на досвед Малюка ў кіраўніцтве СБУ і правядзенні маштабных аперацый спецслужбы, у тым ліку на тэрыторыі Расіі.
Абмеркаванне яго кандыдатуры адбываецца на фоне ціску на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з-за карупцыйных скандалаў, звязаных з прадстаўнікамі ўкраінскай улады. Паводле меркавання аглядальнікаў, для Офіса прэзідэнта прызначэнне Малюка можа выглядаць як лагічны варыянт узмацнення праваахоўнага блока.