12 верасня 2026, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя і HIMARS ліквідавалі расійскіх аператараў дронаў

Украінская авіяцыя і HIMARS ліквідавалі расійскіх аператараў дронаў
Фота: ЕРА

Пункт выявіла разведка.

На Вялікабурлукскім напрамку ўкраінская разведка выявіла пункт кіравання БПЛА і пляцоўку запуску расійскіх «Маланак» у раёне населенага пункта Стары Хутар Валуйскага акругі Белгарадскай вобласці.

Спачатку па пазіцыях расійскіх аператараў дронаў нанеслі удар кіраванымі авіябомбамі.

Пасля пачатку эвакуацыі і спроб акупантаў пакінуць раён па ім дадаткова нанеслі ўдары ракетамі HIMARS.

У выніку удараў пацверджана знішчэнне 6 расійскіх вайскоўцаў і параненне яшчэ 4. Таксама цалкам знішчана абсталяванне пункта кіравання БПЛА, сродкі сувязі і склад беспілотнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках